Скрыншот з відэатрансляцыі

Скрыншот з відэатрансляцыі

Днямі прэзідэнт краіны Анджэй Дуда падпісаў закон аб яго будаўніцтве. Плот працягласцю 180 км будзе ўзведзены на тэрыторыі Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў.

Вышыня агароджы складзе 5,5 метра, у тым ліку гаворка ідзе аб 5-метровым сталёвым плоце і паўмятровым навесе зверху з калючага дроту. Яшчэ адно кольца дроту размесцяць ніжэй з беларускага боку. Зараз на мяжы паміж краінамі — проста агароджа з дроту.

Новы плот абсталююць кабелем-дэтэктарам, які дазволіць выяўляць спробы ламання або падкопвання.

Ззаду агароджы будзе ўстаноўлена сістэма відэаназірання. Камеры з датчыкамі руху будуць здольныя весці назіранне днём і ноччу.

Мяркуецца, што будаўніцтва плота будзе скончана да сярэдзіны наступнага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0