Пайшоў з жыцця доктар гістарычных навук, прафесар Алег Анатольевіч Макушнікаў — вядомы беларускі археолаг, гісторык, пісьменнік, даследчык айчыннай мінуўшчыны.

Пахаванне адбудзецца ў пятніцу. Час пахавання ўдакладняецца

Алег Макушнікаў нарадзіўся ў Гомелі ў 1960 годзе.

Быў дырэктарам Гомельскага абласнога археалагічнага цэнтра (1990—1993), з 1993 года — на кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта Гомельскага ўніверсітэта. У 2011 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Сацыяльна-эканамічнае і этнакультурнае развіццё Гомельскага Падняпроўя ў V — XIII стст.». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0