Сёння былі заблакаваныя Facebook, Telegram, «Аднакласнікі», Instagram і YouTube. Праўда, абмежаванне ў працы папулярных сацсетак назіралася толькі некалькі гадзін.
Праз некалькі гадзін прэс-служба прэзідэнта Шаўката Мірзіёева паведаміла, што ён «праінфармаваны аб аднабаковых, не прадуманых да канца дзеяннях «Узкомназорат», прынятых па ўказанні ўрада». У выніку чаго рашэнне пра блакіроўку было адменена, а кіраўнік Дзяржаўная інспекцыя па кантролі ў сферы інфарматызацыі і тэлекамунікацый Галібшэр Зіяеў быў звольнены з пасады.





