«Наша Ніва» высветліла, што інжынеру Максіму Карпуку было ўсяго толькі 26 гадоў.
Максім Карпук. Фота: сацыяльныя сеткі.
Хлопец родам з аграгарадка Дзярэчын, што ў Зэльвенскім раёне. Скончыў там школу, пасля адвучыўся ў Мінскім вышэйшым авіяцыйным каледжы, пасля ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.
Агулам на борце было 7 чалавек: двое грамадзян Украіны, двое расіян і трое беларусаў, паведамляе @breakingmash.
Вядома, што самалёт вёз тавары народнага спажывання ў чукоцкі аэрапорт Кепервеем. Стартаваў лайнер у Беларусі і туды ж павінен быў вярнуцца.
Ужо ёсць інфармацыя, што самалёт быў пабудаваны ў 1968 годзе на Ташкенцкім механічным заводзе. Да 2019 года ён належаў кампаніі Asia Airways з Таджыкістана, затым яго набыла авіякампанія «Гродна».





