Так выглядаў самалёт да катастрофы

Так выглядаў самалёт да катастрофы

Паведамляецца, што самалёт рухнуў каля вёскі Піваварыха пры заходзе на пасадку за чатыры кіламетры ад аэрапорта. На месцы працуюць ратавальнікі.

 Самалёт выконваў грузавы рэйс. Пазней МЗС пацвердзіла, што на борце былі беларусы.

Самалёт мог пацярпець крушэнне з-за тэхнічнай няспраўнасці або кепскага надвор'я.

Пазней Расавіяцыі апублікаваў афіцыйны каментар: «Пры заходзе на пасадку экіпаж самалёта Ан-12БК далажыў аб неабходнасці пайсці на другое кола. Пасля чаго сувязь з самалётам была страчаная. Па папярэдніх даных на борце было сем чалавек».

Паведамляецца, што ўсе сем чалавек загінулі, знайшлі целы пяцярых чалавек.

Сярод загінулых, было трое беларусаў: штурман Андрэй Сяргееў, інжынеры Дмітрый Гармоненка і Максім Карпук. 

***

Авіякампанія «Гродна» ажыццяўляе грузавыя перавозкі па унутраных і міжнародных авіялініях самалётамі Ан-30, Ан-12 і Ан-32.

Чытайце таксама:

«У мэтах эканоміі, самалёты абслугоўвалі самі». Што вядома пра авіякампанію «Гродна», чый самалёт разбіўся ў Расіі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0