«Плануецца зацвердзіць пакет важных інтэграцыйных дакументаў: «асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады», якія ўключаюць 28 галіновых саюзных праграм, а таксама абноўленую Ваенную дактрыну і канцэпцыю міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля.

Раней Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы апублікаваў праграму мерапрыемстваў на 4 лістапада. Паводле яго, у чацвер планавалася абмеркаваць: асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за 2020 год і студзень-чэрвень 2021 года, Канцэпцыю міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы, прысуджэнне прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі ў 2021 годзе, а таксама іншыя пытанні». 

4 лістапада, у Дзень народнага адзінства, які адзначаюць у Расіі, Уладзімір Пуцін паедзе ў Крым, дзе «ўскладзе кветкі да мемарыяльнага комплексу ў Севастопалі, прысвечанага заканчэнню Грамадзянскай вайны, а таксама сустрэнецца з губернатарам Севастопаля». У Мінск ён зноў не прыедзе. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0