Белта запэўнівае, што гэта мае ці не лёсавызначальнае значэнне для беларускай медыцыны:
«дазволіць забяспечыць якаснае аказанне медыцынскай дапамогі, у тым ліку планавай, бесперабойную пастаўку ў арганізацыі аховы здароўя лекавых сродкаў, уключаючы вакцыны».
Між тым, гэтыя грошы выглядаюць нязначнай сумай у параўнанні з сённяшнімі патрэбамі беларускай медыцыны.
У 2021 годзе з рэспубліканскага бюджэту на ахову здароўя выдзелена больш за Br7, 6 млрд, або 5% ад ВУП. Ужо выдаткавана каля Br6 млрд, паведаміў 19 кастрычніка прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.
Тады ж ён сказаў, што грошай не хапае: «Урад выкарыстоўвае ўсе даступныя фінансавыя інструменты для забеспячэння ўстойлівага функцыянавання галіны. Але, вядома, уздым захворвання змушае шукаць дадатковыя крыніцы для фінансавання».
Тады ж Галоўчанка паведаміў, што ўрад будзе звяртацца да Лукашэнкі з просьбай аб выдзяленні дадатковых сродкаў у памеры амаль Br250 млн. «Br140 млн — на закупку лекавых сродкаў і вакцын і яшчэ Br108 млн мы прапануем улічыць пры ўдакладненні асобных паказчыкаў рэспубліканскага бюджэту» — распавёў Галоўчанка.
З заявы Галоўчанкі вынікае, што за першыя 9 месяцаў 2021 года ахове здароўя Беларусі патрабавалася блізу 650 млн рублёў штомесяц.
140 млн рублёў з так званага «рэзервовага фонду прэзідэнта» наўрад ці можа цалкам вырашыць праблему беларускай медыцыны.
Як не ўтвараюць 140 млн рублёў дзірку і ў самім рэзервовым фондзе.
У 2021 годзе туды планавалася адлічыць 613 мільёнаў рублёў. У 2020 годзе — 244 мільёны.
У адкрытым доступе няма інфармацыі аб крыніцах рэзервовага фонду. Згодна з Законам «Аб рэспубліканскім бюджэце», частка сродкаў паступае туды з бюджэту, а частка — гэта нейкія «дадатковыя даходы». Таксама няма ў публічным доступе інфармацыі, куды паступае неразмеркаваная рэшта фонду. Па падліках «Еўрарадыё», з 2016 па 2019 год не было размеркавана 803 мільёны рублёў рэзервовага фонду. Што з імі стала — невядома.
Амаль 5 мільёнаў рублёў толькі на ваенруках. На чым можа было б сэканоміць бюджэтныя грошы?





