Кіроўца грузавіка «Мэрсэдэс» рухаўся па знешнім кальцы МКАД з боку праспекта Пераможцаў у напрамку вуліцы Ціміразева.

Пры перастраенні не пераканаўся ў бяспецы манеўру і сутыкнуўся з грузавіком «Рэно» з паўпрычэпам. У выніку «Рэно» выехаў за межы праезнай часткі, а «Мэрсэдэс» урэзаўся ў агароджу, паведамляе ДАІ.

Пацярпелых у ДТЗ няма.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?