Напярэдадні Дзядоў актывісты прыехалі ўпарадкаваць урочышча і пабачылі, што з 32 крыжоў 9 паламаныя, піша Радыё Свабода.
Улетку невядомыя зламалі яшчэ два крыжы, зрэзалі зваркай адзін з паказальнікаў на месца масавых расстрэлаў і сарвалі шыльду ў другога.
Упершыню чалавечыя парэшткі знайшлі ў лесе пад Хайсамі ў 2014 годзе. Вайскоўцы эксгумавалі косткі і праз год пахавалі на вайсковым мемарыяле — у братняй магіле каля станцыі Лужасна.
Прапанову пахаваць парэшткі там, дзе іх знайшлі, і абвясціць лес каля Хайсаў мемарыяльнай тэрыторыяй улады не падтрымалі. Актывісты і сваякі рэпрэсаваных уласнымі сіламі ствараюць там мемарыял — з сімвалічнымі магіламі, паказальнікамі, інфармацыйнымі шыльдамі і крыжамі.
Чытайце таксама:
Пад Віцебскам знайшлі масавае пахаванне





