Згодна з дакументам, МНС будзе каардынаваць дзейнасць дзяржорганаў, сачыць за выкананнем міжнародных абавязацельстваў, а таксама ўносіць у Савет Міністраў стратэгіі абыходжання з радыеактыўнымі адходамі.
Саму стратэгію будзе распрацоўваць Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС. За ім таксама замацаваны абавязкі па арганізацыі і каардынацыі навукова-метадычнага забеспячэння, забеспячэнні распрацоўкі патрабаванняў да аб'ектаў захоўвання радыеактыўных адходаў, фарміраванні і вядзенні рэестра аб'ектаў захоўвання радыеактыўных адходаў.





