ТАСС
Пра гэта паведаміў у аўторак на брыфінгу ўкраінскі прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль, нагадаўшы, што фізічна імпарт магчымы, бо з 1 лістапада была знята адпаведная забарона, піша ТАСС.
«Магчымасць імпарту [электраэнергіі] з Беларусі фізічна складае 900 МВт. Калі паміж сабой кампаніі дамовяцца аб такім супрацоўніцтве, то, відавочна, фізічна яно магчымае. Пакуль пагадненняў аб гэтым няма», — адзначыў ён.
У той жа час кіраўнік урада назваў імаверным імпарт электраэнергіі ў выпадку складаных умоў надвор'я.





