Больш за 60 тысяч беларусаў атрымалі дазвол на жыхарства ў ЕС у 2020 годзе
Летась 63 520 грамадзян Беларусі атрымалі першы дазвол на жыхарства ў краінах Еўрасаюза. Больш за ўсё нашых суграмадзян засталіся ў Польшчы.
Тут было выдадзена 50 923 дазволаў на жыхарства, піша reform.by.
У Літве атрымалі дазвол на пражыванне 7455 чалавек. Таксама ў першую пяцёрку краін, якія летась прымалі беларусаў, увайшлі Чэхія (913), Германія (835) і Латвія (481). 60% ДНЖ, атрыманых грамадзянамі нашай краіны, былі выдадзены ў сувязі з працай.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ