Фота: carding.pro.
Як вядома «Нашай Ніве», Паўловіча ўжо адпусцілі. Вось што ён нам расказаў.
«Учорашняе затрыманне было звязанае з даўнім вышукам 2007 года — мы гэта вырашаем з амерыканскай пракуратурай, здаецца, усё нармальна, але вышук вісіць, — адзначыў праграміст. — Я ўчора зарэгістраваўся ў гатэлі, зазвінеў у базе, прыехалі сюды органы, але ўсё этычна: зайшлі ў рэстаран, я ем, кажу: «Можна даесці?» «Так, Сяргей Аляксандравіч».
У аддзеле праўда пасядзеў з «бічамі», потым у «абезьяннік» закінулі на паўгадзіны, шнуркі забралі, рэмень, гадзіннік. Я пытаю: «Вы што? Мяне праз гадзіну ўжо адпусцяць». Мне адказалі: «Ну так, але такія правілы».
Потым пракурор прыехаў, мы пагаварылі, ці быў я ў ЗША, левыя пытанні, адпусцілі, я жывы і на свабодзе».





