Міліцыя паведамляе, што незаконнае ўзнагароджанне паступалі за станоўчае вырашэнне пытання па пастаўцы мясной прадукцыі на іх адрас.
Напрыклад, за кілаграм ялавічыны пара атрымлівала дадаткова наяўнымі ад 5 да 10 капеек. Сума залежала ад аб'ёму тавару.
Паводле інфармацыі АБЭЗ Барысаўскага РАУС, агульная сума хабараў склала не менш за 12 тысяч рублёў. Грошы заўсёды забіраў мужчына ў загадзя абумоўленых месцах у Барысаве і Жодзіне.
Распачата крымінальная справа за атрыманне хабару, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове. Дома ў фігурантаў падчас ператрусу выяўлена і канфіскавана амаль 8 тыс. даляраў.
«За кілаграм мяса плоціцца 20 цэнтаў зверху наяўнымі». Як працуюць «шэрыя схемы» мясакамбінатаў





