Раней найбольшы антырэйтынг меў папярэднік Зяленскага на пасадзе прэзідэнта Пётр Парашэнка.
Паводле апытання, 31,9% украінцаў заявілі, што ні пры якіх абставінах не аддадуць свой голас Зяленскаму. Парашэнка ў гэтым спісе аказаўся на другім месцы, яго антырэйтынг склаў 31,6%. На трэцім месцы — Віктар Медзвядчук, у непрымірымыя праціўнікі якога запісаліся 24,7% удзельнікаў апытання.
Разам з тым Зяленскі працягвае лідзіраваць ў рэйтынгу тых, каго ўкраінцы хацелі б бачыць сваім прэзідэнтам (18,7% галасоў). За ім ідуць:
- Пётр Парашэнка — 12,7%;
- Юрый Бойка — 6,2%;
- Дзмітрый Разумкоў — 5,5%;
- Юлія Цімашэнка — 5,0%.





