1. «Калі мы гаворым аб Канстытуцыйным рэферэндуме, які павінен адбыцца, то яго будзе прызначаць прэзідэнт Беларусі, гэта яго паўнамоцтвы».

Не трэба забываць, што ў адпаведнасці з арт. 113 Выбарчага кодэкса «права ініцыятывы на правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму належыць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Палаце прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі, грамадзянам Рэспублікі Беларусь». Гэта значыць, што яшчэ ёсць час і для грамадзян вынесці свае альтэрнатыўныя прапановы на рэферэндум.

2. «… на рэферэндум адведзены 30-дзённы тэрмін. Бо выбарчыя камісіі будуць працаваць у тры разы менш (чым на выбарах дэпутатаў або Прэзідэнта)», «неабходны мінімальны тэрмін для падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму — гэта 30 дзён».

Незразумела, чаму Ярмошына лічыць, што на рэферэндум будзе адведзены 30-дзённы тэрмін. Артыкул 117 Выбарчага кодэкса кажа, што «дата правядзення рэферэндуму ўстанаўліваецца не пазней за тры месяцы з дня выдання ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прызначэнні рэферэндуму». То-бок калі нават рэферэндум будзе прызначаны па ініцыятыве Лукашэнкі, то адкуль Ярмошына ведае, што Лукашэнка абярэ менавіта 30-дзённы тэрмін?

Хутчэй за ўсё, Ярмошына арыентуецца на палажэнні арт. 34 Выбарчага кодэкса, у адпаведнасці з якімі камісіі сярэдняга ўзроўню «ўтвараюцца… за месяц да рэферэндуму». З'яўляецца пытанне: якім чынам камісіі будуць утвораны ў той жа дзень, калі будзе абвешчаны рэферэндум? Здавалася б, патрэбны час для вылучэння прадстаўнікоў у камісіі, разгляду заявак, прыняцця рашэння.

Ёсць яшчэ адно пытанне аб 30-дзённым тэрміне — навошта спяшацца? 117 дае да трох месяцаў — чаму б не правесці рэферэндум у такія тэрміны, даць людзям магчымасць абмеркаваць прапанаваныя змены, правесці сур'ёзную кампанію за ці супраць?

Адказ на гэтае пытанне часткова дае сама Ярмошына: «Паколькі… няма перыяду перадвыбарнай агітацыі, то не патрэбныя такія працяглыя тэрміны для яго [рэферэндуму] падрыхтоўкі і арганізацыі». Гэта значыць, што агітацыя, выбарчая кампанія, абмеркаванне не плануюцца.

3. «Пытанне, хутчэй за ўсё, будзе адно. Яно будзе сфармулявана такім чынам: «Ці ўхваляеце вы ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю?» І будуць два варыянты адказу: «так» або «не».

Самае відавочнае пытанне тут: што рабіць тым, хто згодны з нейкім адным прапанаваным змяненнем, але не іншым? Як галасаваць у такім разе — за ці супраць?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0