Мы пазванілі ў «Мінсктранс» даведацца, як увогуле трэба разумець фразу «сродкі абароны органаў дыхання» — можа, гэта пра процівагазы?
«Так, абвестка змянілася, але пад гэтай фразай трэба разумець менавіта «маскі», — адзначылі ў «Мінсктрансе».
А чаму нельга тады так проста і сказаць, у «Мінсктрансе» не ведаюць. Пры гэтым на гарачай лініі некалькі разоў падкрэслілі, што «гэта толькі рэкамендацыя».
Чытайце таксама:
«У нас пазіцыя — не трэба масак, нічога, само пройдзе». Што думаюць медыкі пра рэзананснае пасяджэнне па каранавірусе
У «Мінсктрансе» патлумачылі, чаму прыбралі налепкі пра масачны рэжым





