Жонка Андрэя Паўліна Скурко ў сваім фэйсбуку заклікала сяброў, знаёмых (і незнаёмых) пісаць Андрэю лісты, бо слаба даходзяць, а таксама даслаць ёй вершаў.

«А ў каго хапае сіл — прашу вас пісаць яму.

Ёсць момант: лісты ходзяць кепскавата, Андрэй вельмі многага не атрымлівае. Таму, бадай, не варта ўкладаць у іх усю душу і сілы, давайце берагчыся.

Але можна рабіць так: раз на тыдзень адпраўляць верш і кароткі прывет. Праз тыдзень — новы верш і кароткі прывет. І так штотыдзень. Па маіх назіраннях, адзін з чатырох лістоў дакладна даходзіць:)» — напісала яна.

Нашаніўцы Андрэй Скурко і Ягор Марціновіч былі затрыманыя 8 ліпеня, амаль чатыры месяцы таму.

У Андрэя — цяжкая форма дыябету, і знаходжанне ў турме можа прывесці да страшнага пагаршэння здароўя.

Падтрымайце, калі ласка, іх лістамі, або тэлеграмамі.

Скурко Андрэй Генадзевіч

Марціновіч Ягор Аляксандравіч

СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030. 

«Мы не будзем есці суп. Будзем лепш глядзець Ютуб!» Новы дзіцячы верш ад зняволенага Андрэя Скурко

Ягор Марціновіч з СІЗА: У камеры — 19 чалавек, няма чым дыхаць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0