У нядзелю днём стала вядома, што ў ГЦ «Галерэя», што на праспекце Пераможцаў, памёр чалавек.

Пазней стала вядома, што гэта 35-гадовы грамадзянін Ірака, ён прыбыў у Беларусь 20 кастрычніка

«Папярэдне ўстаноўлена, што мужчына са знаёмымі знаходзіўся за столікам кафэ хуткага харчавання. Замежніку стала дрэнна і ён упаў. Відавочцы выклікалі хуткую. Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў медыкі канстатавалі смерць мужчыны», - распавялі «Спутніку» ва Упраўленні СК па Мінску.

Эксперты высвятляюць прычыну смерці.

На відэа: фудкорт «Галерэі», у якім сядзяць дзясяткі замежнікаў; іх танцы ў цэнтры Мінска і цела памерлага на фудкорце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0