За мінулыя суткі польскія памежнікі зафіксавалі 511 спроб незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі, паведамляе польская памежная служба.
За суткі палякі затрымалі 13 мігрантаў з Ірака. За спрыянне нелегальнай міграцыі арыштаваныя пяць чалавек. Пастановы аб выездзе з тэрыторыі Польшчы былі вынесеныя ў дачыненні да 108 чалавек.