Акрамя гэтага, з 11 кастрыніка Мікіта абвясціў галадоўку на знак пратэсту з тым, што адміністрацыя турмы дагэтуль не арганізавала спатканне са святаром, хоць заяву на наведанне святара хлопец напісаў яшчэ летам.
Таксама ў турме палітвязню блакуюць ліставанне з Дзмітрыем Паліенкам і з іншымі людзьмі — яму наўпрост не перадаюць ад іх лісты.
ёНагадаем, 22 верасня Емяльянаў выйшаў з ШІЗА пасля 42-сутачнага арышту. Тады на яго скалалі 6 пратаколаў.
19-гадовыя Мікіта Емяльянаў і Іван Комар былі затрыманыя яшчэ ў кастрычніку 2019 года. Па версіі следства, яны ў верасні таго года закідалі будынак Мінскага гарадскога суда лямпачкамі з фарбай, а потым кінулі «кактэйль Молатава» ў СІЗА на Валадарскага. Хлопцам далі па сем гадоў калоніі.