З 1989 года цягам 10 гадоў Моўчан, разам з Уладзімірам Мулявіным, быў ключавой фігурай ансамбля «Песняры».

Ён аўтар дзясяткаў песень, адна з самых вядомых — «Малітва» на вершы Янкі Купалы.

Вядомы кампазітар пайшоў з жыцця два гады таму, 26 кастрычніка 2019 года. Ён памёр у Жэневе, знаходзячыся на лячэнні ад анкалагічнага захворвання. Яму было 54 гады.

Зараз у Мінску ўсталяваная толькі адна музычная лава. Яна знаходзіцца ў Верхнім горадзе і была адкрыта да 250-годдзя Міхала Клеафаса Агінскага, аўтара «Развітання з Радзімай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0