Мінздароўя: За суткі 1997 выпадкаў каранавіруса
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 1997 выпадкаў каранавіруса, учора было 2042 выпадкі, а рэкорд быў у чацвер — 2097.
Выпісаныя 1 493 чалавекі. З пачатку пандэміі зарэгістраваны -588 231 чалавек са станоўчым тэстам на кавід.
Выздаравелі 560 343.
За ўвесь час памерлі 4 530 чалавек (15 за суткі)
За мінулыя суткі выкананы 25 761 тэст.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ