Савельеў сказаў, што крымінальны артыкул, паводле якога яго шукаюць, не называецца, але ён мяркуе, што справа тычыцца выдавання дзяржаўнай таямніцы.

«Расійскія ўлады пайшлі па адзіным знаёмым, адзіным правільным, з іх пункту гледжаньня, шляху. Па шляху сілы, па шляху запалохвання і зноў спрабуюць заткнуць мне рот», — кажа Сяргей Савельеў.

Ён выказаў шкадаванне, што замест працы над рэформай крымінальна-выканаўчай сістэмы, расследавання і пакарання датычных да катавальных канвеераў, вывучэння доказаў, расійскія ўлады спрабуюць схаваць праўду і «замяць» справу.

Сяргей лічыць, што зрабіць гэта не ўдасца і кажа, што навіна пра абвяшчэнне ў вышук не стала для яго нечаканасцю.

«Мы рыхтаваліся да гэтага варыянту развіцця падзей і ўсё роўна гэта вельмі сумна», — кажа ён.

Сяргей выказаў радасць з нагоды таго, што знаходзіцца цяпер у Францыі і выказаў падзяку за магчымасць застацца ў гэтай краіне.

«І я ўпэўнены, што ўсё далей у мяне складзецца добра. Чаго не магу сказаць пра крымінальна-выканаўчую сыстэму, пра ўсіх гэтых пярэваратняў, пра спецслужбы, якія спрабуюць схаваць, замаскіраваць, пераблытаць і з ног на галаву перавярнуць праўду», — кажа ён.

Стала вядома, як вызвалілі беларуса, які перадаў відэа катаванняў у расійскіх турмах 

Агромністы відэаархіў катаванняў у расійскіх турмах дапамог раздабыць беларускі айцішнік

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0