Фота depositphotos.com.
З такім папярэджаннем выступіла Патрысія Эспіноза, выканаўчая сакратарка Рамачнай канвенцыі ААН аб зменах клімату. Экспертка падкрэсліла — змяншэнне выкідаў парніковых газаў неабходнае, каб захаваць стабільнае існаванне краінаў і інстытутаў, піша Guardian.
На думку Патрысіі Эспіноза, у самым дрэнным выпадку глабальнае пацяпленне можа выклікаць масавае перасяленне людзей праз пагаршэнне іх умоў жыцця. Міграцыйныя крызісы, што пачнуцца такім чынам, прывядуць да недахопу ежы, актывізуецца дзейнасць злачынных і тэрарыстычных груповак.
Папярэджанні ад іспанскай чыноўніцы прагучалі незадоўга да пачатку канферэнцыі ААН, прысвечанай зменам клімату, што пройдзе ў Глазга з 31 кастрычніка па 12 лістапада. У саміце прымуць удзел кіраўнікі краін G20. Хутчэй за ўсё, сустрэчу прапусціць Уладзімір Пуцін і кітайскі кіраўнік Сі Цзіньпін, чыя краіна з’яўляецца сусветным лідарам па выкідах вуглякіслага газу.
Мэтай саміта будзе выпрацоўка рашэння, якое дазволіць да 2030 года скараціць сусветныя выкіды парніковых газаў у свеце на 45%.
Пазбаўленне ад вугляродных выкідаў нясе з сабой нечаканыя наступствы
Як зрабіць гарады больш бяспечнымі для жанчын





