Пастанова Міністэрства аховы здароўя пашырае пералік прафілактычных прышчэпак па эпідэмічных паказаннях. У яго ўнесеная вакцынацыя супраць інфекцыі COVID-19 дарослых асоб ва ўзросце 18 гадоў і старэйшых.

«Забеспячэнне бяспекі краіны, абароны здароўя насельніцтва, прадухілення распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Беларусі — прыярытэтная задача аховы здароўя», — падкрэслілі ў прэс-службе.

На сёння больш за 2 674 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 991 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0