На відэа, якое з'явілася ў сеціве, патрапіла крама ў цэнтры горада. Гэта «Щедрый» на праспекце Незалежнасці.
«Наша Ніва» пазваніла туды. Аказалася, што цяпер у скрынях на прылаўках не толькі сыр, але і дарагія рыбныя кансервы.
«Вельмі шмат крадуць, вы не ўяўляеце, — уздыхае супрацоўніца крамы. — Гэта не звязана з мігрантамі, даўно ўжо назіраем такую карціну.
Прыходзяць і цэлымі сумкамі выносяць. Быў адзін час, што мы 200 кавалкаў сыру не далічыліся!
Так сыр выстаўлены на паліцы. У кантэйнеры — па чатыры ўпакоўкі
Не ведаю, як у іншых крамах, але мы даўно прасілі штосьці зрабіць. Гэта вымушаная мера. Супрацоўнікаў у краме не хапае, тры чалавекі на зале, няма каму сачыць за ўсім. Вось і не спраўляемся».
Па словах супрацоўніцы, пасля таго як прадукты сталі закрываць у скрыні, крадзяжоў стала адчувальна менш.





