Вось асноўныя моманты, якія будуць адлюстроўвацца ў дакуменце:
- прафесійныя і дзелавыя якасці работніка (кампетэнтнасць, працаздольнасць, выканаўчасць, ініцыятыўнасць, імкненне павышаць свой прафесійны ўзровень);
- маральныя якасці (адказнасць, прыстойнасць, актыўнасць);
- удзел работніка ў сацыяльна-грамадскім жыцці калектыву, яго ўзаемадзеянне з наймальнікам, прафсаюзам па рашэнні актуальных пытанняў дзейнасці арганізацыі;
- дысцыплінарныя спагнанні на працягу апошняга года да даты выдачы характарыстыкі (да даты звальнення);
- прыцягненне работніка да матэрыяльнай адказнасці;
- стаўленне да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, канстытуцыйнага ладу;
- дзеянні супраць парадку кіравання і грамадскай бяспекі, наяўнасць антыдзяржаўных праяўленняў работніка на працоўным месцы.
Такую характарыстыку будуць патрабаваць пры прыёме на працу ў дзяржаўныя органы і арганізацыі, а таксама арганізацыі, больш за 50% долі якіх знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці.
Чытайце па тэме:
«У характарыстыцы будзе бачна, ці ты змагар, ці ябацька». Як выглядаюць новыя правілы прыёму на працу на дзяржпрадпрыемствы





