Качанава: Рэферэндум па новай Канстытуцыі плануецца ў лютым 2022 года
Рэферэндум па прыняцці абноўленай Канстытуцыі плануецца правесці ў канцы лютага 2022 года. Пра гэта ў чацвер заявіла Наталля Качанава, піша ТАСС.
Фота Надзеі Бужан.
«У найбліжэйшы час гэты праект абноўленай Канстытуцыі будзе вынесены на ўсенароднае абмеркаванне, а ў канцы лютага будзе праведзены рэферэндум па прыняцці асноўнага закона нашай краіны», — распавяла яна журналістам на палях трэцяга Еўразійскага жаночага форуму.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ