У МЗС Польшчы выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі з-за сітуацыі на мяжы паміж дзвюма краінамі.
«Размова тычылася сітуацыі на польска-беларускай мяжы, якая пастаянна пагаршаецца, пагроз і рызык, звязаных з паводзінамі беларускай дзяржавы, а таксама сітуацыі, што не дазваляе гуманітарнаму канвою, накіраванаму польскай дзяржавай, трапіць у Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак памежнай службы Польшчы, з пачатку кастрычніка зафіксавана больш за 6000 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. З пачатку верасня такіх спробаў зафіксавана больш за 18 000.
Палякі знайшлі каля беларускай мяжы цела маладога сірыйца





