У Расіі за суткі пастаўленыя адразу два антырэкорды за час пандэміі: па колькасці новых хворых на каранавірус і па колькасці памерлых.
За суткі 13 кастрычніка ў краіне выяўлена 31 299 новых выпадкаў каранавіруса, памерлі 986 чалавек.
Больш за ўсё смерцяў у Маскве — 72, у Пецярбургу — 67, у Свярдлоўскай вобласці — 41.
У Маскве за суткі выяўлены 6712 новых хворых, гэта максімальная колькасць з 9 ліпеня. У Пецярбургу — 2345 выпадкаў, яшчэ 1911 — у Маскоўскай вобласці.
У Расіі грамадзяне не маюць магчымасці атрымаць ні адну з зацверджаных СААЗ вакцын ад COVID-19.





