Паводле паведамленняў мясцовай паліцыі вядома, што падазраванага злавілі, ён дзейнічаў у адзіночку.
Як пішуць нарвежскія СМІ, зламыснік пачаў страляць з лука па людзях у адным з супермаркетаў горада.
Пакуль паліцыя паведамляе, што колькасць ахвяр і матыў нападу невядомыя. Пацярпелыя дастаўлены на лячэнне ў найбліжэйшыя бальніцы. Але выданне «Вердэнс ганг» піша ўжо пра 4 загінулых.





