Распрацоўшчыкі: Эфектыўнасць «Спутніка лайт» да дэльта-штама складае 70%
Эфектыўнасць аднакампанентнай вакцыны «Спутнік лайт» супраць дэльта-штама складае 70% на працягу трох месяцаў пасля вакцынацыі.
Такія даныя прывёў Расійскі фонд прамых інвестыцый са спасылкай на даследаванне Цэнтра Гамалеі, які і распрацаваў вакцыны.
Прычым паведамляецца, што ва ўзроставай групе да 60 гадоў эфектыўнасць вакцыны перавысіла 75%.
У Беларусі «Спутнікам лайт» прышчапляюць пераважна студэнтаў і прызыўнікоў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ