Каб атрымаць грамадзянства гэтай дробнай краіны па-за межамі ЕС, заяўніку трэба інвеставаць у нерухомасць ад 250 тысяч еўра на поўначы краіны, або ад 450 тысяч еўра на поўдні.
У апублікаваным спісе большасць — расіяне. Але ёсць двое беларусаў. Гэта ІТ-прадпрымальнік Дзмітрый Хусаінаў са сваёй жонкай Марынай Ярмаловіч.
Мяркуючы па дакуменце, новае грамадзянства Хусаінаў атрымаў у пачатку 2021 года.
Хусаінаў знаходзіцца на 40 месцы ў новым рэйтынгу найбольш паспяховых і ўплывовых прадпрымальнікаў Беларусі ад ej.by. Ён вядомы па сваёй кампаніі мабільных гульняў Belka Games, якая апошнімі гадамі паказвае шалёны прырост.
Дзмітрый Хусаінаў, фота vc.ru
У Belka Games — альянс з амерыканскім выдаўцом гульняў AppLovin, гульні беларусаў сцягваюцца тысячамі людзей штодзень, у кампаніі шматмільённыя абароны, прыбыткі вымяраюцца дзясяткамі мільёнаў даляраў. Раней Belka Games адкрыла офіс у Літве.
Хусаінаў быў лаўрэатам фонду прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. Яму 35 год.
Беларускае заканадаўства не прызнае наяўнасці ў грамадзяніна пашпарта іншай дзяржавы.





