Аказалася, што гэта старажытны склеп, пішуць «Хойніцкія навіны».

Тэрыторыю абгарадзілі, знаходку ахоўвае міліцыя.

Археолагі мяркуюць, што знойдзены склеп належыць роду Аскеркаў, бо недалёка ад таго месца ў 2019 годзе была знойдзена магільная пліта з імёнамі дзевяці пахаваных прадстаўнікоў роду. На месцы археалагічнай знаходкі знайшлі труну, увенчаную фігуркамі анёлаў. Ёсць вялікая верагоднасць, што пры больш дэталёвым вывучэнні мясцовасці ўдасца выявіць іншыя пахаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0