07.10.2021 / 12:51 Сіноптыкі папярэджваюць пра замаразкі ў ноч на пятніцу да -5 Белгідрамет папярэджвае, што ў ноч на 8 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі да -5, месцамі +1..+4. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, усходні 3-8 м/с. Днём будзе +9..+14. У Мінску +11..+13, яснае надвор'е. Nashaniva.com Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ