Адна з ахвяраў турэмнага гвалту. Скрыншот з відэа.
Як расказаў брытанскаму выданню Тelegraph кіраўнік арганізацыі Уладзімір Асечкін, беларус сам знаходзіўся ў Саратаўскай турме і зведаў на сабе ўсе жахі зняволення. Сяргея вымусілі супрацоўнічаць з турэмнай службай. Як ІТ-спецыяліст, ён кіраваў камп'ютарнай сеткай турмы і забяспечваў доступ да відэа з усёй расійскай турэмнай сістэмы. Так відэафайлы трапілі да яго ў рукі.
Уладзімір Асечкін у размове з брытанскім журналістам назваў беларуса «нашым Эдвардам Сноўдэнам». Усяго ІТ-інжынеру ўдалося атрымаць 40 Гб відэа.
Ужо ў дзень публікацыі жахлівага відэа начальнік УФСІН па Саратаўскай вобласці, палкоўнік унутранай службы Аляксей Фядотаў быў звольнены, пачаліся шматлікія праверкі ў турэмнай сістэме. СК распачаў крымінальныя справы. Дзве — па артыкуле аб групавым згвалтаванні чалавека, а яшчэ дзве — па артыкуле аб перавышэнні паўнамоцтваў з ужываннем гвалту.
Напярэдадні ведамства распавяло аб яшчэ адной справе па артыкуле аб згвалтаванні ў саратаўскай бальніцы.
Паводле прэс-рэліза СК ужо расследаваў тры справы аб згвалтаванні чатырох чалавек у турэмным шпіталі са студзеня 2020 года па май 2021 года.
СК не прыводзяць апісанне эпізодаў, якія пачалі расследаваць.





