На беларуска-польскай мяжы знаходзяцца мігранты. Польшча настойвае, што перасяленцы разбіваюць лагеры на беларускім баку, Беларусь, у сваю чаргу, запэўнівае, што мігранты знаходзяцца з боку Польшчы.
5 кастрычніка а 17:00 першыя грузавікі пакінулі склад і паехалі ў кірунку пункту пропуску Баброўнікі на польска-беларускай мяжы. Яны везлі намёты, ложкі, коўдры, бялізну, сродкі гігіены. Таксама польскі бок заявіў, што гатовы перадаць прадукты, лекі і іншыя неабходныя рэчы.
Аднак прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі заявіў на гэта, што мігранты ўжо знаходзяцца ў Польшчы, і польскаму боку неабходна «толькі прыўзняць калючы дрот, абагрэць, накарміць».
У МЗС Беларусі назвалі рашэнне польскага боку аб адпраўцы гуманітарнай дапамогі мігрантам на беларуска-польскай мяжы «палітыканствам і папулісцкай рыторыкай», а таксама ўгледзелі ў гэтым «пэўнае грэбаванне да беларускай дзяржаўнасці і суверэнітэту».
«А гіпатэтычная дапамога, якую, падкрэслю, з нашага боку ніхто не прасіў і ў якой няма ніякай аб'ектыўнай неабходнасці, упэўнены, можа быць пры жаданні выкарыстана польскім бокам сапраўды па прызначэнні.
Яны маюць права прапанаваць яе, напрыклад, суседняй Літве, нечалавечыя ўмовы ўтрымання бежанцаў у якой ужо вядомыя ўсяму свету, наўпрост перадаць яе афганскім бежанцам, якія ўжо які месяц знаходзяцца на польскай мяжы і якім пастаянна аказваюць дапамогу беларускія грамадзяне і грамадскія арганізацыі. Ну ці ў крайнім выпадку ў якасці дадатку могуць аддаць яе вядомым беларускім экстрэмістам, якіх хавае польскі бок», - заявіў Анатоль Глаз.
Ён назваў абсурднай і смешнай прапанову дапамогі ад краіны «у якой ўцекачы збіваюць да паўсмерці, незаконна выціскаюцца, няма літасці нават да дзяцей-інвалідаў, уводзіцца надзвычайнае становішча, ігнаруюцца рашэнні міжнародных арганізацый»





