Пенсіі ў Польшчы пераацэньваюцца штогод на суму, якая на некалькі працэнтаў перавышае ўзровень інфляцыі. На 2022 год запланаванае павышэнне пенсій на 7,7 працэнта.
Мінімальная пенсія ў Польшчы для тых, у каго найменшы працоўны стаж і заробкі, складае 1250 злотых. Гэта каля 780 рублёў. З сакавіка наступнага года яна вырасце да 1350 злотых.
Акрамя таго, у рамках дзяржаўнай праграмы «Польскі лад» у красавіку кожнага года пенсіянерам выплачваюць «трынаццатую пенсію». Гэтую практыку ўвёў урад, зыходзячы з добрага стану дзяржаўных фінансаў.
У Беларусі памер сярэдняй пенсіі цяпер складае 545 рублёў, калі браць сённяшні курс, то гэта 218 даляраў.
Чытайце таксама: Думаеце, колькасць пенсіянераў у Беларусі расце? Яна жахліва падае





