Кошт лістападаўскага ф'ючарса на хабе TTF у Нідэрландах у 9:10 таргаваўся па 130 еўра за МВт·гадзіну (зыходзячы з бягучага абменнага курсу еўра да даляра).
Вечарам у аўторак таргі зачыніліся на цане меншай за 120 еўра за МВт·г.
Цэны на газ у Еўропе растуць на працягу ўсяго года. Сярод прычын — адмова «Газпрама» браніраваць дадатковыя магутнасці для транзіту газу праз Украіну напярэдадні запуску «Паўночнага патоку — 2».
Запасы газу ў падземных сховішчах Еўропы застаюцца ніжэйшымі за леташнія пасля халоднай зімы.
Эксперт: Беларусь атрымлівае падвойную выгаду ад высокіх цэнаў на газ у Еўропе
Цана на газ у Еўропе б'е рэкорды. Што адбываецца?
Напружанасць паміж Германіяй і ЗША і «геапалітычная зброя». За што крытыкуюць трубаправод «Паўночны паток — 2»?





