Пра гэта паведаміла само расійскае выданне.

«Прааналізаваўшы падзеі апошняга года і асабліва апошняга тыдня, «Комсомольская правда» прыняла рашэнне закрыць сваё прадстаўніцтва ў Мінску. Усім супрацоўнікам будуць выплачаныя грашовыя кампенсацыі або прапанаваная праца на іншых прадпрыемствах КП», — гаворыцца ў паведамленні.

Журналіст «Камсамольскай праўды» Генадзь Мажэйка быў затрыманы 1 кастрычніка паводле ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або варажнечы) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады).

Гэта здарылася пасля таго, як вечарам 28 верасня быў апублікаваны яго артыкул з успамінамі былой аднакласніцы пра Андрэя Зельцэра, які застрэліў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка ў сваёй кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Мінску.

Сайт «Камсамолкі» ў Беларусі быў заблакаваны раніцай 29 верасня паводле рашэння Мінінфарма. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0