Прусаў — дырэктар па дызайне ў прыватнай фірме, распісвае цэрквы. Яго затрымалі 1 кастрычніка. Гараджанін ішоў з крамы і пачуў за сабой крокі. «Супрацоўнікаў было шмат. Мяне павалілі на зямлю, затрымалі з ужываннем фізічнай сілы», — распавёў гамяльчук на судзе.
Рэпостам роліка Прусаў падзяліўся ў чаце, дзе 54 удзельнікі. Паводле яго слоў, ён не ведаў, што канал, дзе ён глядзеў відэа, прызнаны экстрэмісцкім, паведамляюць naviny.online.
Адвакат заявіла, што аператар мабільнай сувязі і сілавікі павінны сачыць за тым, каб у адкрытым доступе для карыстальнікаў не было экстрэмісцкіх матэрыялаў. Але гэты довад суд не прыняў пад увагу.





