Паведамляецца, што рашэнне аб размеркаванні дадатковых доз будзе прынята ўладамі еўрапейскіх дзяржаў. Паводле даследаванняў, трэцяя доза вакцыны Pfizer/BioNTech павялічвае здольнасць выпрацоўваць антыцелы супраць каранавіруса ў пацыентаў з аслабленай імуннай сістэмай.

Часам двух доз не хапае для выпрацоўкі дастатковай колькасці антыцелаў у людзей з аслабленым імунітэтам, напрыклад, у людзей, якія перанеслі трансплантацыю органаў.

Пры гэтым няма прамых доказаў таго, што здольнасць выпрацоўваць антыцелы ў гэтых пацыентаў абараняе ад Covid-19.

Але чакаецца, што бустарная доза павысіць абарону, прынамсі, у некаторых пацыентаў. Тым, у каго аслаблена імунная сістэма, рабіць трэцюю прышчэпку рэкамендуюць мінімум праз 28 дзён пасля другой дозы.

Атрымаць трэцюю прышчэпку могуць і людзі з нармальным станам імуннай сістэмы, але мінімум праз 6 месяцаў пасля другой дозы для людзей ва ўзросце ад 18 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0