«Абстаноўка цяпер досыць складаная, але прагназаваная.
Складанасць у тым, што высокі ўзровень захворвання трымаецца досыць доўгі час. Безумоўна, ён суправаджаецца ростам шпіталізацыі па ўсіх рэгіёнах, і Магілёўскі рэгіён тут не з'яўляецца выключэннем», — цытуе словы міністр тэлеграм-канал Мінздароўя.
Міністр адзначыў, што вакцынацыя вядзе да адной выразнай мэты: яна абараняе ад цяжкага цячэння захворвання.
«Напрыклад, тут, у Магілёве, у рэанімацыі толькі адна прышчэпленая пацыентка, якая, на шчасце, ідзе на папраўку. У астатнім — прышчэпленых у рэанімацыях няма. Як паказваюць сусветныя звесткі, пасля вакцынацыі рызыка шпіталізацыі ў стацыянар памяншаецца ад 22 да 29 разоў», — сказаў ён.
Міністр назваў яшчэ адну рысу, характэрную для гэтай хвалі:
«Прычынай развіцця ў нас чацвёртай хвалі стала распаўсюджванне кавіду сярод дзяцей і падлеткаў. Пачатак навучальнага года супаў з умовамі надвор'я і стаў так званым спускавым кручком.
Мы ўвялі ў школах, ВНУ і каледжах больш жорсткі эпідрэжым. Спадзяюся, гэта павінна дапамагчы. Таксама рэкамендуем абмежаваць масавыя мерапрыемствы. Заклікаю да разумнай асцярожнасці і больш жорсткага рэагавання на парушэнне мер сацыяльнага дыстанцыявання».





