Згодна з праектам Канстытуцыі, выбары дэпутатаў усіх узроўняў праводзяцца ў адзіны дзень галасавання. Такім чынам мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання будуць ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да пачатку працы мясцовых Саветаў дэпутатаў, абраных у адзіны дзень галасавання.

Да гэтага мясцовыя выбары павінны былі прайсці не пазней за 18 студзеня 2022 года. Пасля прыняцця паправак выбарчую кампанію перанясуць на 2023 г. і сумесцяць з выбарамі ў палату прадстаўнікоў.

Гэта вырашае праблему ўладаў па правядзенні электаральнай кампаніі ва ўмовах пратэставых настрояў у краіне. 

У чэрвені прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка казаў, што сумяшчэнне выбараў дазволіць зэканоміць бюджэтныя сродкі.

«Для правядзення выбараў у мясцовыя саветы 2022 года спатрэбіцца 25 мільёнаў рублёў. Палова гэтай сумы ўжо прадугледжана ў бюджэце на 2021 г. У выпадку рэалізацыі праекта закона гэтыя сродкі будуць зэканомленыя», — казаў тады Галоўчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0