Наталля Хершэ адбывае пакаранне ў турме №4 з 27 верасня. Пра гэта паведаміла брату палітзняволенай Генадзю Касьяну адміністрацыя турмы.
У лісце таксама сказана, што асуджаная мае права на працягу года на адно кароткатэрміновае спатканне, адну бандэроль ці адзін дробны пакет. Грашовыя пераводы і лісты брат можа дасылаць неабмежавана.
Грамадзянка Швейцарыі, беларуска Наталля Хершэ была асуджаная да двух з паловай года за сарваную з сілавіка балаклаву на акцыі 19 верасня 2020 года.
Чытайце таксама: Палітзняволеную Наталлю Хершэ перавядуць у мужчынскую турму ў Магілёве
«У Швейцарыі ў яе было цудоўнае жыццё, але яна лічыла, што цяпер мусіць быць на радзіме». Хто такая Наталля Хершэ, якую пасадзілі за сарваную балаклаву





