Пра гэта карэспандэнту «Мінск-Навін» паведаміў дырэктар завода Аляксандр Рубінаў.
— Далучэнне адбылося 1 кастрычніка. Усе крамы сеткі будуць належаць халадзільнаму заводу. Ужо ёсць рашэнне Мінгарвыканкама, — сказаў Рубінаў.
Паводле яго слоў, рэарганізацыя не павінна закрануць пакупнікоў, якія прывыклі да сваіх любімых гандлёвых пунктаў.
— Усе крамы будуць адкрыты. Частка з іх будзе прададзена на аўкцыёне іншым гандлёвым сеткам.
Паводле яго слоў, яшчэ частка аб'ектаў адкрыецца пад гандлёвай шыльдай «Мінскі халадзільным завод № 2» і брэндам з двума снегавікамі.





