У жніўні мінулага года Аляксандр — былы афіцэр-памежнік — адмовіўся ад медаля «За бездакорную службу», паведамляюць праваабаронцы.
«Я прыняў гэтую ўзнагароду з гонарам. Больш за 15 гадоў сапраўды годнай службы ў памежных войсках і органах памежнай службы давалі падставу лічыць, што я маю права насіць гэтую ўзнагароду на сваім парадным кіцелі. Так было да ўчорашняга дня. Учора я даведаўся, што гэтым жа медалём у тэрміновым парадку ўзнагароджваюць тых, хто ўдзельнічае ў выкраданнях, збіваннях і катаваннях мірных людзей, жанчын і мужчын, непаўналетніх і падлеткаў, старых», — казаў ён тады.
Сталі вядомыя прозвішчы 40 затрыманых за каментары пра загінулага супрацоўніка КДБ — усе яны на Акрэсціна





