Напярэдадні ўказ аб прадаўжэнні становішча з-за крызісу з нелегальнымі мігрантамі, што спрабуюць трапіць у ЕС, падпісаў прэзідэнт краіны Анджэй Дуда.
Упершыню рэжым быў уведзены 2 верасня на 30 дзён. Надзвычайнае становішча дзейнічае ў памежнай зоне на шырыні 3 км і закранае 183 населеныя пункты ў Падляскім і Люблінскім ваяводствах.
Там дзейнічае забарона на правядзенне масавых і забаўляльных мерапрыемстваў, паліцыя дзяжурыць ва ўзмоцненым рэжыме. На названай тэрыторыі не могуць знаходзіцца асобы, якія там не жывуць, не працуюць ці не вучацца.





