Журналістка задала пытанне з нагоды грамадскага транспарту — у ім складана выконваць сацыяльную дыстанцыю, а ў гадзіну пік — і папросту немагчыма.

— Літаральна на мінулым тыдні праводзілі працоўную сустрэчу з кіраўніцтвам Міністэрства транспарту і камунікацый. Нас турбуе тое становішча ў грамадскім транспарце. Гэта адно з тых грамадскіх месцаў, дзе можна заразіцца, — сказаў Тарасенка.

Ён таксама распавёў, што прапрацоўваецца пытанне прыцягнення да адказнасці парушальнікаў масачнага рэжыму.

— Наша насельніцтва, калі не метадам угавораў… набліжаецца момант, калі і метадам адміністрацыйных спагнанняў будзем караць за адсутнасць медыцынскіх масак або павязак. Дыстанцыю ў транспарце выканаць складана, але ў Мінтранса на гэты конт ёсць рэкамендацыі — аб павелічэнні кратнасці маршрутаў у гадзіну пік, — сказаў галоўны санітарны доктар.

На жаль, Аляксандр Тарасенка не ўдакладніў, аб якіх відах адміністрацыйнага спагнання ідзе гаворка — аб папярэджанні, штрафе або арышце.

Нагадаем, у Беларусі адказнасць за захаванне масачнага рэжыму ўскладаецца на суб'екты гаспадарання. То-бок калі чалавек без маскі зойдзе ў краму, то штраф заплаціць адміністрацыя крамы, а не пакупнік. У грамадскім транспарце маскі таксама абавязковыя, кіроўца можа адмовіць у абслугоўванні пасажыру без маскі, але да адказнасці парушальнікаў масачнага рэжыму ў транспарце пакуль не прыцягвалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0